Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу пакуль не абралі


115 Рымакаталіцкіх кардыналаў, якія сёньня зачыніліся ў Сыкстынскай капліцы і распачалі цырымонію абраньня Папы Рымскага, пакуль ня здолелі абраць новага пантыфіка. Пра гэта паведаміў сьвету чорны дым з трубы Сыкстынскай капэлы. Чорны дым азначае, што працэс галасаваньня працягваецца, белы дым прынясе вестку аб абраньні новага Папы. Выбары працягнуцца заўтра, новы пантыфік павінен атрымаць прынамсі дзьве траціны галасоў. Перш чым зачыніць дзьверы, кардыналы прынесьлі прысягу сакрэтнасьці і вернасьці Царкве. Падчас цырымоніі выбараў Папы кардыналы ня маюць права зносіцца са зьнешнім сьветам. Новы Папа стане 265-ым кіраўніком рымакаталіцкай царквы, якая налічвае больш за мільярд вернікаў.
XS
SM
MD
LG