Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ адрадзіўся ў Вільні


Тацяна Поклад, Вільня Афіцыйнае адкрыцьцё Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ), зачыненага летась беларускімі уладамі, прызначанае на 9 чэрвеня ў Літве.

Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс пасьля нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу, што адбылася напрыканцы мінулага тыдню.

У паведамленьні Міністэрства замежных справаў Літвы адзначаецца, што Антанас Валёніс заявіў пра “тэндэнцыі ў Беларусі, якія выклікаюць занепакоенасьць”.

Паводле міністра, у Эўразьвязе ў дачыненьні да Беларусі дамінуе палітыка, арыентаваная на канкрэтныя вынікі. Антанас Валёніс падкрэсьліў важную ролю Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў памкненьнях Літвы “як мага шырэй перадаваць агульныя эўрапейскія каштоўнасьці акадэмічнай супольнасьці суседняй краіны”. Упершыню названая дакладная дата афіцыйнага адкрыцьця ЭГУ ў Вільні – 9 чэрвеня. Літоўскі урад шукае адпаведнае памяшканьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG