Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане пачаліся выбары новага папы рымскага


ВАТЫКАН. Рымакаталіцкія кардыналы зачыніліся ў Сыкстынскай капліцы і распачалі цырымонію абраньня папы рымскага. Перш чым зачыніць дзьверы, яны прынесьлі прысягу сакрэтнасьці і вернасьці Царкве. Невядома калі дакладна пачнецца першае галасаваньне – сёньня або заўтра раніцай. Дзьверы зачыніліся пасьля таго, як цырымонімайстар арцыбіскуп П’ера Марыні прамовіў "Extra Omnes" (у перакладзе з лацінскай – “усім выйсьці”), пасьля чаго капліцу пакінулі ўсе апрача 115 кардыналаў. Падчас цырымоніі выбараў папы кардыналы ня маюць права зносіцца са зьнешнім сьветам. Новы папа стане 265-ым кіраўніком рымакаталіцкай царквы, якая налічвае больш за мільярд вернікаў.
XS
SM
MD
LG