Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкія сілы бясьпекі шукалі закладнікаў-шыітаў у горадзе Мадаін


БАГДАД. Ірацкія сілы бясьпекі правялі сёньня рэйд у горадзе Мадаін на поўдзень ад Багдаду пасьля паведамленьняў пра тое, што суніцкія ваяўнікі захапілі ў закладнікі каля ста шыітаў. Сілы бясьпекі знайшлі ў горадзе некалькі скрадзеных аўтамабіляў, боепрыпасы, матэрыялы для вырабу бомбаў, аднак ня выявілі ніякіх сьлядоў закладнікаў. Пра захоп закладнікаў ваяўнікамі “Аль-Каіды” паведаміў учора прэм’ер-міністар Іяд Аляўі, аднак сама “Аль-Каіда” пашырыла ў інтэрнэце заяву, паводле якой крызыс з закладнікамі быў інсцэнізаваны ўладамі для таго, каб правесьці паліцыйны рэйд у Мадаіне.
XS
SM
MD
LG