Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія і Чарнагорыя робяць першыя крокі да Эўразьвязу


БЯЛГРАД. Эўрапейскі Зьвяз і фэдэрацыя Сэрбіі і Чарнагорыі сёлета ў кастрычніку распачнуць перамовы наконт пагадненьня аб стабілізацыі і ўступленьні ў Эўразьвяз. Пра гэта заявілі сёньня пасьля перамоваў у Бялградзе камісар у справах пашырэньня Эўразьвязу Олі Рэн і сэрбскі прэм’ер Воіслаў Каштуніца. Плянаваныя перамовы стануць першым крокам Сэрбіі і Чарнагорыі на шляху да ўступленьня ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG