Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль працягвае разбудоўваць паселішчы на Заходнім Беразе


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі ўрад абвясьціў сёньня пра пляны пабудовы 50 новых дамоў у паселішчы Элькана на Заходнім Беразе Ярдану. Тыдзень таму прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падчас перамоваў у Вашынгтоне заклікаў ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона прытрымвацца гэтак званай “дарожнай карты” мірнага працэсу і не пашыраць гэбрайскія паселішчы на палестынскіх тэрыторыях. Палестынцы лічаць землі на Заходнім Беразе часткаю сваёй будучай дзяржавы. Тым часам ізраільскае камандаваньне паведаміла, што сёньня ў паласе Газы палестынец абстраляў і параніў двух ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG