Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскія ўлады зачыняюць карпункт “Аль-Джазіры” ў Тэгеране


ТЭГЕРАН. Іранскія ўлады запатрабавалі закрыцьця карэспандэнцкага пункту тэлеканалу “Аль-Джазіра” ў Тэгеране пасьля рэпартажу пра этнічныя сутычкі ў паўдзённа-заходнім Іране. Улады вінавацяць “Аль-Джазіру” ў тым, што яе перадачы маглі справакаваць падрыўныя элемэнты на паўстаньне. Паводле афіцыйных паведамленьняў, у сутычках паміж арабскай меншасьцю і іранцамі ў правінцыі Хузэстан на мяжы зь Іракам тры чалавекі былі забітыя і каля двухсот арыштаваныя. Апазыцыйныя палітыкі цьвердзяць, што колькасьць ахвяраў значна перавышае афіцыйныя лічбы.
XS
SM
MD
LG