Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Афганістане пачало вяшчаньне падпольнае радыё талібаў


КАБУЛ. Прадстаўнікі адхіленага ад улады руху Талібан паведамілі пра адкрыцьцё падпольнай радыёстанцыі, якая ўжывае перасоўны перадатчык на тэрыторыі Афганістану і перадае антыўрадавыя праграмы. Прэсавы сакратар руху Талібан Абдул Лятыф Хакімі заявіў, што перадачы радыёстанцыі “Голас Шарыяту” могуць прымацца ў чатырох паўдзённых правінцыях краіны. Талібы былі адхіленыя ад улады ў лістападзе 2001 году пасьля інтэнсіўнага бамбаваньня амэрыканскай авіяцыі і наступу сілаў афганскага Паўночнага Альянсу.
XS
SM
MD
LG