Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне арыштаваныя трое падазраваных у справе забітага тэлежурналіста


КІЕЎ. Служба Бясьпекі Ўкраіны арыштавала трох падазраваных у справе забойства ў ліпені 2001 году данецкага тэлежурналіста Ігара Аляксандрава. Паводле пракуратуры, затрыманыя падазраюцца ў забойстве Юрыя Вердзюка, галоўнага сьведкі і аднаго з тых, хто зьбіў Аляксандрава да сьмерці. У сваіх перадачах Аляксандраў часта ўзьнімаў пытаньні карупцыі сярод мясцовых уладаў. Усе трое затрыманых – былыя міліцыянты.
XS
SM
MD
LG