Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва накіравала ноту беларускім уладам з нагоды інцыдэнту на мяжы


Тацяна Поклад, Вільня Літоўскае міністэрства замежных справаў накіравала ноту беларускім уладам адносна паведамленьня беларускіх уладаў пра затрыманьне літоўскага грамадзяніна, які нібыта вёз зь Літвы у Беларусь грошы для беларускай апазыцыі.

Сродкі масавай інфармацыі Літвы, інфармацыйныя агенцтвы і інтэрнэт-парталы паведамляюць тую інфармацыю, якую падала беларуская тэлевізіі, а таксама заявы Сяргея Скрабца.

Тым часам міністэрства замежных справаў Літвы накіравала дыпляматычную ноту беларускім уладам, у якой запрашваецца інфармацыя адносна інцыдэнту з затрыманьнем і паведамленьняў праз беларускую дзяржаўную тэлевізію. Пісьмовая нота была накіраваная пасьля таго, як Літва не атрымала ніякага адказу ад беларускіх уладаў на вусныя запыты.

Літоўскі МЗС заяўляе, што ня мае ніякай уласнай інфармацыі адносна інцыдэнту.

У службе Дэпартамэнту аховы дзяржаўнай мяжы пры міністэрстве унутраных справаў Літвы таксама ня маюць уласнай інфармацыі пра затрыманьне літоўскага грамадзяніна, які, паводле БТ, вёз зь Вільні у Менск 200 000 даляраў для падтрымкі апазыцыйнай дзейнасьці.

Хаця літоўскія і беларускія памежнікі маюць дамову пра супрацоўніцтва і апэрацыі супраць кантрабанднай дзейнасьці ладзяць супольна, пра цяперашнюю апэрацыю ў Беларусі літоўскія памежнікі ня ведалі.

Прадстаўнік прэсавай службы Дэпартамэнту аховы дзяржаўнай мяжы пры міністэрстве унутраных справаў Літвы сказаў: “Мы супрацоўнічаем з беларускімі памежнікамі, але з той інфармацыі, што ёсьць, нават ня бачу, якая служба яго затрымала, так што цяжка нешта камэнтаваць. Ведаю, што міністэрства замежных справаў Літвы зьвярнулася па інфармацыю пра гэты інцыдэнт. Гэта відавочна дзейнасьць нейкіх службаў іншай краіны, і, натуральна, мы інфармацыі ня маем.”

Наведнікі літоўскай старонкі буйнейшага інфармацыйнага парталу краінаў Балтыі Delfi.lt досыць актыўна камэнтуюць інфармацыю беларускай дзяржаўнай тэлевізіі пра канфіскацыю 200 000 даляраў, якія, нібыта, везьліся з Літвы для беларускай апазыцыі, – многія пішуць пра магчымую правакацыю з боку беларускіх уладаў.

Гл. таксама • Сяргей Скрабец абвінавачвае БТ у паклёпе і зьбіраецца падаваць скаргі ў КДБ і пракуратуру
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG