Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 гадоў з дня сьмерці Альбэрта Айнштайна


ПРЫНСТАН. Сёньня ў сьвеце ўспамінаюць Альбэрта Айнштайна – спаўняецца 50 гадоў з дня сьмерці аднаго з найвыдатнейшых вучоных новага часу.

Народжаны ў Нямеччыне, Айнштайн пакінуў сьвет 18 красавіка 1955 году ў амэрыканскім унівэрсытэцкім гарадку Прынстан у штаце Нью-Джэрсі – там ён правёў апошнія гады жыцьця.

Сёлета ў сьвеце адзначаецца таксама 100-годзьдзе Айнштайнавага адкрыцьця – у 1905-м вучоны сфармуляваў тэорыю адноснасьці – вытлумачэньне адносінаў між часам і прастораю.
XS
SM
MD
LG