Лінкі ўнівэрсальнага доступу

200 000$ канфіскавалі на беларуска-літоўскай мяжы


Прадстаўнікі беларускіх праваахоўных ворганаў затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы пасажыра цягніка, які ехаў з Літвы, і, як паведаміла беларускае тэлебачаньне, сканфіскавалі 200 000 даляраў. Літоўскае інфармацыйнае агенцтва BNS паведаміла пра гэта са спасылкай на беларускія крыніцы. Якая краіна рыхтавала апэрыцыю і хто быў затрыманы, пакуль не паведамляюць ні у Літве, ні у Беларусі. Літоўскія афіцыйныя структуры яшчэ не каментавалі здарэньне і не пацьвердзілі, ці насамрэч была спроба вывезьці менавіта такую суму. У нядзелю беларускае тэлебачаньне паведаміла пра тое, што гэтыя грошы нібыта перадаваліся для былога дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Сяргея Скрабца і ягонага брата.
XS
SM
MD
LG