Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночны Кіпр:перамога прэм''ера на выбарах


НІКАСІЯ. Перамогу на выбарах прэзыдэнта Турэцкай рэспублікі Кіпр атрымлівае цяперашні прэм’ер-міністар Мэхмэт Алі Талат. Паводле дадзеных, атрыманых пасьля апрацоўкі больш за чвэрці галасоў, ягоную кандыдатуру падтрымліваюць каля 56 адсоткаў выбаршчыкаў. Як паведаміў Цэнтарвыбаркам, галоўны канкурэнт Талата Дэрвіс Эраглу з Нацыянальнай партыі адзінства атрымаў 21 адсотак галасоў. Яўка выбаршчыкаў склала каля 70 адсоткаў. Алі Талат – актыўны прыхільнік аб’яднаньня Кіпру. Былы прэзыдэнт Раўф Дэнкташ, які больш за паўстагодзьдзя фактычна дыктаваў палітыку паўночнаму Кіпру, вельмі неахвотна ішоў на збліжэньне з грэкамі-кіпрыётамі. Аналітыкі лічаць, што з ягоным сыходам з палітычнай арэны сытуацыя можа рэзка зьмяніцца.
XS
SM
MD
LG