Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай ня будзе прасіць прабачэньня ў Японіі


ПЭКІН. Кітай не мае намеру прасіць прабачэньня ў Японіі за антыяпонскія выступленьні. Пра гэта міністар замежных справаў Кітая Лі Чжаосін заявіў свайму японскаму калегу Набутаку Мацімуру на перамовах у Пэкіне. Кітайскі бок лічыць, што галоўная праблема палягае ў тым, што ўрад Японіі абразіў пачуцьці кітайцаў – у пытаньні Тайваню, у некаторых міжнародных пытаньнях, у тым ліку правоў чалавека, і асабліва, што тычыцца трактаваньня гісторыі. У сваю чаргу міністар замежных справаў Японіі Набутаке Мацімура выказаў спадзяваньне, што ўлады Кітая прымуць захады для ўрэгуляваньня сытуацыі ў адпаведнасьці з міжнароднымі нормамі. Антыяпонскія дэманстрацыі працягваюцца ў Кітаі трэці тыдзень і суправаджаюцца актамі гвалту. Асаблівае абурэньне кітайцаў выклікаў нядаўна апублікаваны ў Японіі падручнік гісторыі, у якім не згадваецца пра злачынствы японскага войска ў Кітаі ў гады Другой Усясьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG