Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абас пры вывад з Паласы Газы


ШАРМ-ЭЛЬ-ШЭЙХ. Палестынскі лідэр Махмуд Абас сёньня заклікаў Ізраіль зрабіць больш каардынаваным вывад габрэйскіх войскаў і паселішчаў з Паласы Газы, які павінен пачацца ў ліпені. Гэты плян выклікаў супярэчлівую рэакцыю ў ізраільцаў. Пасьля перамоваў з эгіпецкім прэзыдэнтам Хосьні Мубарэкам Махмуд Абас заявіў, што ізраільскія ўлады павінны больш шчыльна супрацоўнічаць з палестынскімі чыноўнікамі ў гэтым пытаньні. Прэм’ер-міністар Палестынскай Аўтаноміі Ахмэд Курэй сёньня заклікаў ізраільскія ўлады вызваліць усіх палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх турмаў.
XS
SM
MD
LG