Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крызыс ў дачыненьнях АБСЭ з Расеяй


ЛЮКСЭМБУРГ. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе апынулася ў крызыснай сытуацыі з прычыны спробаў Расеі абмежаваць яе працу ў краінах былога СССР. З гэтай заявай выступіў сёньня шэраг кіраўнікоў Эўразьвязу. Жан Асэльборн, міністар замежных справаў Люксэмбургу, які цяпер ўзначальвае Эўразьвяз, заявіў, што Эўразьвяз не прымае пазыцыю Масквы ў пытаньні аб АБСЭ. Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Гавіер Саляна мае намер зьвярнуцца з лістом да прэзыдэнта Уладзімера Пуціна і папярэдзіць яго, што рознагалосьсі вакол АБСЭ могуць сапсаваць дачыненьні Расеі з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG