Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт прэзыдэнта Пакістану ў Індыю


ДЭЛІ. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф прыбыў сёньня з візытам у Індыю – першым за 4 чатыры. У праграме паездкі – перамовы Мушарафа з прэм’ер-міністрам Індыі Манмоханам Сынгхам. У цэнтры ўвагі лідэраў дзьвюх краінаў – праблема спрэчнага штату Кашмір. Мушараф сустрэнецца і з лідэрамі індыйскай частцы Кашміру. Сайед Салахудзін, лідэр кашмірскай групоўкі ісламскіх сэпаратыстаў, заявіў сёньня, што гатовы да перамоваў з Індыяй, калі Дэлі праявіць ініцыятыву. Індыя і Пакістан некалькі разоў ваявалі з-за Кашміру. У нядзелю пакістанскі прэзыдэнт наведае матч зборных Пакістану і Індыі па крыкету. У сталіцы Індыі прынятыя надзвычайныя захады бясьпекі. На стадыёне ў нядзелю будуць дзяжурыць 5 тысячаў паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG