Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 ахвяраў нападаў у Іраку


БАГДАД. 11 вязьняў сёньня ўцяклі з турмы ў паўднёвым Іраку. 10 зь іх хутка затрымалі і вярнулі назад. Амэрыканскія і ірацкія вайскоўцы цяпер шукаюць аднаго зьняволенага, які пакуль застаецца на свабодзе. Прынамсі 13 чалавек сталі сёньня ахвярамі ўзброеных нападаў у Іраку, сярод іх – 6 ірацкіх вайскоўцаў. У невялікім гарадку Мадэн на поўдні ад Багдаду адзел узброеных сунітаў узяў у закладнікі некалькі дзесяткаў мясцовых шыітаў і патрабуе, каб усе шыіты пакінулі горад.
XS
SM
MD
LG