Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зварот таджыцкага прэзыдэнта да парлямэнту


ДУШАНБЭ. У штогадовым звароце да парлямэнту прэзыдэнт Таджыкістану выказаў занепакоенасьць у сувязі з наступствамі скіданьня прэзыдэнта Кіргізстану Аскара Акаева. Эмамалі Рахмонаў выказаў надзею, што сытуацыя ў Кіргізстане ў хуткім часе стабілізуецца. Рахмонаў таксама сказаў, што стратэгічнае партнэрства з Расеяй дасягнула “новага ўзроўню”. Прэзыдэнт Таджыкістану ў сваім звароце да парлямэнту прызнаў недастатковым ўзровень разьвіцьця краіны і паабяцаў павялічыць пэнсіі вэтэранам і непрацаздольным людзям.
XS
SM
MD
LG