Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 ахвяра пажару ў парыскім гатэлі


ПАРЫЖ. Колькасьць ахвяраў учорашняга пажару ў гатэлі ў цэнтры Парыжу дасягнула 21 чалавекі. Як паведамляе француская паліцыя, у згарэлым будынку знойдзена цела жанчыны. У шасьціпавярховым будынку жылі ў асноўным эмігранты, якія зьвярнуліся да францускіх уладаў па прытулак. Сярод загінулых – 10 дзяцей. 11 чалавек шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі і апёкамі. Пажар у гатэлі "Пары Опера" – самы катастрафічны ў сталіцы Францыі за апошнія 32 гады.
XS
SM
MD
LG