Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане прызначаны новы прэм’ер-міністар


БЭЙРУТ. У Лібане прызначаны новы прэм’ер-міністар. Прэзыдэнт краіны Эміль Лахуд прызначыў дэпутата-суніта Наджыба Мікаці новым кіраўніком ураду пасьля таго, як на пачатку тыдня пайшоў у адстаўку Амар Карамех, які ня змог сфармаваць кабінэт. Мікаці, як і Карамех, -- бізнэсовец, які мае шчыльныя сувязі з Сырыяй. Лібан перажывае палітычны крызыс ад 14 лютага, калі ў Бэйруце быў забіты былы прэм’ер Рафік Харыры. Апазыцыя абвінавачвае ў датычнасьці да злачынства ўлады Сырыі.
XS
SM
MD
LG