Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанія адрынула абвінавачаньні Кофі Анана


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро сёньня адрынуў цьверджаньні генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, нібыта Брытанія разам з ЗША вінаватыя ў тым, што санкцыі супраць Іраку Садама Хусэйна не былі цалкам выкананыя. У чацьвер Анан сказаў, што Брытанія і ЗША ігнаравалі нелегальную кантрабанду ірацкай нафты ў Турэччыну і Ярданію, паколькі гэтыя краіны іх хаўрусьнікі. У адмысловай заяве Джэк Стро настойвае, што Брытанія заўсёды рабіла ўсё магчымае дзеля забесьпячэньня санкцыяў, уключна з перахопам суднаў з кантрабанднай нафтай.
XS
SM
MD
LG