Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс эмбарга на продаж зброі Кітаю ня вырашаны


ЛЮКСЭМБУРГ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу сёньня ня здолелі дасягнуць пагадненьня, ці скасоўваць эмбарга на продаж зброю Кітаю. Міністр замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр паведаміў, што прыйсьці да кансэнсусу не ўдалося. Учора Эўрапарлямэнт прагаласаваў супраць адмены эмбарга. Забарона на продаж зброі Кітаю была ўведзеная 16 гадоў таму пасьля крывавага разгрому кітайскімі ўладамі студэнцкіх дэманстрацыяў на плошчы Таньаньмэнь. Супраць адмены эмбарга рашуча выступілі ЗША і Японія, тым больш што нядаўна Кітай прыняў закон, які дазваляе ўжываць сілу супраць Тайваню, калі той абвясьціць поўную незалежнасьць.
XS
SM
MD
LG