Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя адклала ратыфікацыю Канстытуцыі Эўразьвязу


АФІНЫ. Парлямэнт Грэцыі сёньня адклаў да наступнага аўторку галасаваньне ў справе ратыфікацыі Канстытуцыі Эўразьвязу. Чакаецца, што вынік галасаваньня будзе станоўчым, і Грэцыя стане наступнай краінай пасьля Літвы, Вугоршчыны, Славеніі і Італіі, якія ўжо ратыфікавалі Канстытуцыю. Каб дакумэнт уступіў у сілу, яго павінны ўхваліць усе 25 краінаў Зьвязу. Кожная дзяржава сама вырашае, выносіць гэтае пытаньне на рэфэрэндум альбо паставіць на галасаваньне ў парлямэнце. Тым часам, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікаў французаў падтрымаць эўрапейскую канстытуцыю на рэфэрэндуме 29 траўня. Пакуль, паводле апытаньняў, большасьць французаў маюць намер галасаваць супраць.
XS
SM
MD
LG