Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня пахаваньне прынца Манака Рэнье ІІІ


МАНАКА. Сёньня адбудзецца пахаваньне прынца Рэнье ІІІ, які кіраваў княствам Манака 55 гадоў. Ён будзе пахаваны побач са сваёй жонкай амэрыканскай кіназоркай Грэйс Кэльлі ў катэдральным саборы, дзе яны пабраліся шлюбам ў 1956 годзе. На цырымонію пахаваньня прыбудуць прэзыдэнт Францыі Жак Шарк, Кароль Гішпаніі Хуан Карлас, брытанскі прынц Эндру і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Прынц Рэнье памёр 6 красавіка ў веку 81 году. Цяпер княскі пасад заняў ягоны сын Альберт.
XS
SM
MD
LG