Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карабель "Саюз" выляцеў з Байканура


БАЙКАНУР. Амэрыканскі і расейскі касманаўты Джон Філіпс і Сяргей Крыкалёў і італьянскі касманаўт Робэрто Віторы вылецелі сёньня з касмадрому ў Байкануры ў напрамку міжнароднай арбітальнай станцыі. Яны прабудуць там 6 месяцаў, роўна столькі, колькі там знаходзяцца два іншыя касманаўты Лерой Чао і Саліжан Шарыпаў. Італьянскі касманаўт прабудзе там ўсяго 10 дзён і вернецца на Зямлю разам з Шарыпавым і Чао. З таго часу як у 2003 годзе былі прыпыненыя палёты амэрыканскага касьмічнага чаўнака Калямбія, адзіным пастаўшчыком людзей і тавараў на міжнародную касьмічную станцыю застаўся расейскі “ Саюз”.
XS
SM
MD
LG