Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія ў правох чалавека ААН ухваліла рэзалюцыю адносна Беларусі


ЖЭНЭВА. Камісія ў правох чалавека ААН запатрабавала ад уладаў Беларусі забясьпечыць бесперашкодны прыезд у краіну адмысловых прадстаўнікоў камісіі дзеля расьследаваньня шматлікіх абвінавачаньняў Беларусі ў парушэньнях правоў чалавека. Камісія ААН выказала таксама глыбокую занепакоенасьць у зьвязку зь верагоднай далучанасьцю беларускіх уладаў да зьнікненьня лідэраў апазыцыі і журналіста. Камісія заклікае да поўнага і аб’ектыўнага расьследаваньня “ўсіх выпадкаў гвалтоўных зьнікненьняў, спрошчаных выракаў, а таксама катаваньняў”, і каб вінаватыя адказалі за свае дзеяньні ў незалежных судах. За рэзалюцыю прагаласавалі 23 краіны, супраць – 16, 14 -- устрымаліся. Падрабязьней.
XS
SM
MD
LG