Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпарцёры бязь межаў”: суд супраць Халіп – пародыя на правасудзьдзе


RFE/RL "Скандальная пародыя на правасудзьдзе", – так акрэсьлівае міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” нядаўняе рашэньне Менскага суду, які пакараў штрафам журналістку Ірыну Халіп і рэдакцыю "Белорусской Деловой Газеты".

Халіп паўстала перад судом на позву Аркадзя Мара, які прадстаўляецца журналістам выдаванай у ЗША газэты “Русская Америка”.

22 лютага БДГ зьмясьціла артыкул Ірыны Халіп “Жыхары Аклахомы нічога не даведаюцца пра Лукашэнку”, дапоўнены лістом ад рэдактара “Русской Америки” Валерыя Тарасава, які сьцьвярджае, што ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі не браў інтрэвью ў прэзыдэнта Лукашэнкі.

Паводле Халіп, мэтаю Мара было выцягнуць грошы зь беларускіх уладаў за абяцаньне напісаць станоўчы матэрыял пра прэзыдэнта для замежных мэдыяў.

“Рэпарцёры бязь межаў” адзначаюць, што штраф, накладзены на журналістку і рэдакцыю БДГ у сувязі з публікацыяй каментру да так званага інтэрвію з Лукашэнкам, цалкам неадпаведны.

"Яшчэ раз,– адзначаецца далей ў заяве,– беларускія ўлады паказалі, што яны не зьбіраюцца талераваць галасы іншадумцаў і паспрабуюць давесьці адну з незалежных газэтаў да банкруцтва".
XS
SM
MD
LG