Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле праваабаронцаў, у Расеі пашырыецца анты-сэмітызм і ксэнафобія


МАСКВА: Маскоўскае Бюро Правоў Чалавека апублікавала справаздачу у якой гаворыцца, што ў Расеі пашыраецца анты-сэмітызм і ксэнафобія. Паводле дакумэнту, ўлады не праlпрыймаюць ў сувязі з гэтым адэкватных крокаў і ігнаруюць расавую ненавісьць ў якасьці прычыны злачыннасьці. Улады рэагуюць на пашырэньне гэтых нэгатыўных зьяваў як на адасоболеныя і спарадычныя інцыдэнты. Паводле Бюро, расейскія ўлады нават не спрабуюць выконваць законы накіраваныя супраць экстрэмізму, хуліганства і вандалізму. У справаздачы згадваецца 30 забойстваў на грунце этнічнай варажнечы, а таксама факт, што ў Расеі дзейнічаюць 50 тысяч скінгэдаў.
XS
SM
MD
LG