Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У двух самагубчых тэрактах у Багдадзе загінулі 15 чалавек


БАГДАД: Сёньня ў двух самагубчых тэрактах у ірацкай сталіцы загінулі 15 чалавек. Амаль адначасна выбухнула бомба каля Міністэрства Ўнутраных справаў ранячы 20 чалавек. Адказнасьць за дзьве першыя атакі ўзяла на сябе ірацкая Аль-Кайда ўзначальваная ярданскім радыкалам Абу Мусабам Аль-Заркаўі. Раней, камандаваньне сілаў ЗША ў Іраку паведаміла, што ў выніку выбуху бомбы недалёка ад амэрыканскй базы ў Тыкрыце былі параненыя 9 цывільных жыхароў. У паўночным Іраку паўстанцы атакавалі пастарунак ў Кіркуку забіваючы трох ірацкіх паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG