Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рамзан Кадыраў расчараваны ходам сьледзтва ў справе забойства свайго бацькі


МАСКВА: Рамзан Кадыраў, сын забітага прэзыдэнта Чачэніі скрытыкаваў ход сьледзтва ў справе сьмерці свайго бацькі. Кадыраў, які займае пасаду першага намесьніка прэм’ера пра-маскоўскай адміністрацыі Чачэніі адзначыў, што з часу сьмерці ягонага бацькі не вядома літаральна нічога ў справе гэтага замаху. Ён акрэсьліў сьледзтва ў справе сьмерці бацькі “ неіснуючым” і выказаў сваё расчараваньне працай сьледчых. Былы прэзыдэнт Чачэніі Ахмэт Кадыраў быў забіты ў Грозным у траўні летась.
XS
SM
MD
LG