Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт супраць скасаваньня эмбарга на пастаўкі зброі ў Кітай


СТРАСБУР: Эўрапарлямэнт заклікаў сёньня Эўразьвяз не скасоўваць эмбарга на пастаўкі ўзбраеньня ў Кітай. У прынятым сёньня дакумэнце дэпутаты асудзілі таксама прыняты Пэкінам закон, які санкцыянуе ўжыцьцё сілы супраць Таіваню, калі б той абвесьціў незалежнасьць. Эўрапарлямэнт заклікаў Эўразьвяз распрацаваць канкрэтныя правілы гандлю зброяй з Кітаем. Забарона на гандаль зброяй з Кітаем была ўведзеная Эўразьвязам пасьля жорсткага здушэньня пра-дэмакратычнага руху ў Кітаі ў 1989 годзе.
XS
SM
MD
LG