Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэазапіс амэрыканскага закладніка ў Іраку


ДУБАІ. Арабская тэлекампанія “Аль-Джазіра” паказала ўчора відэазапіс амэрыканца Джэфры Эйка, якога выкралі ў Багдадзе ў мінулую нядзелю. Закладнік заклікаў ЗША неадкладна вывесьці войскі з Іраку і выратаваць яму жыцьцё. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што ЗША ня будуць весьці перамовы з выкрадальнікамі, але зробяць усё магчымае для вызваленьня закладніка. Учора ў Багдадзе ў выніку некалькіх выбухаў загінулі пяць іракцаў і чатыры амэрыканскія спэцыялісты. У горадзе Кіркук на поўначы Іраку пры разьмінаваньні бомбы, закладзенай пад нафтаправод, загінулі 9 ірацкіх паліцыянтаў, 4 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG