Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай накіраваў пратэст Японіі


ПЭКІН. Кітай назваў правакацыяй рашэньне Токіо дазволіць сваім кампаніям разьведку радовішчаў газа ў спрэчных водах Усходне-Кітайскага мора. Пэкін ужо накіраваў Японіі пратэст і пакідае за сабой права на далейшыя дзеяньні, заявіў прадстаўнік кітайскага МЗС. Дачыненьні паміж Токіо і Пэкінам абвастрыліся некаторы час таму – КНР абвінаваціла Японію ў адмове прызнаць факт ваенных злачынстваў японскага войска ў Кітаі ў гады Другой Усясьветнай вайны. Пры канцы мінулага тыдня ў Пэкіне прайшлі масавыя антыяпонскія дэманстрацыі.
XS
SM
MD
LG