Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 13 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 13 красавіка.

“Звязда”, 1945 год. Паведамленьне ТАСС:

“Вашынгтон. Сёння ў 20 гадзін 35 мінут па Грынвічу ў Уорм Спрынгсе (штат Георгія) памёр Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Франклін Дэлано Рузвельт. Смерць паследвала ад крывезліяння ў мозг… Белы Дом (рэзыдэнцыя прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амерыкі) аб’явіў, што паніхіда па Рузвельту адбудзецца ў суботу пасля палудня ў Вашынгтоне. Пахаванне адбудзецца ў Гайд-Парку ў нядзелю ў другой палове дня”.

“Вечерний Минск”, 1985 . Заклікі ЦК КПСС да 1 мая:

“Братэрскае прывітаньне барацьбітам за свабоду, дэмакратыю і сацыялізм, якія пакутуюць у фашысцкіх засьценках! Свабоду вязьням імпэрыялізму і рэакцыі! Народы арабскіх краінаў! Мацуйце свае шэрагі ў барацьбе супраць ізраільскай агрэсіі і дыктату імпэрыялізму! Дзеячы літаратуры і мастацтва, работнікі культуры! Высока нясіце сьцяг камуністычнай ідэйнасьці, партыйнасьці і народнасьці! Стварайце творы, якія сьцьвярджаюць праўду жыцьця, высокія камуністычныя ідэалы!”

“Белорусская деловая газета”, 1995 год:

“Ведаючы дынаміку асобы прэзыдэнта, упэўнены, што ён будзе любым чынам дамагацца правядзеньня рэфэрэндуму 14 траўня”, — заявіў на прэс-канфэрэнцыі 11 красавіка старшыня камісіі па заканадаўству Дз.Булахаў… Прагназуючы разьвіцьцё падзей пасьля вядомых рашэньняў па пытаньнях рэфэрэндуму, Дз.Булахаў яшчэ раз пацьвердзіў меркаваньне камісіі, якую ён узначальвае, што пытаньні статусу расейскай мовы і наданьня прэзыдэнту права распускаць парлямэнт ня могуць выносіцца на рэфэрэндум у сувязі з прамой канстытуцыйнай забаронай, а рэшта можа мець толькі кансультатыўны характар”.
XS
SM
MD
LG