Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер-міністар Украіны скасавала візыт у Маскву


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка скасавала заплянаваны на пятніцу і суботу свой візыт у Маскву. Афіцыйна тлумачыцца гэта тым, што прэзыдэнт Віктар Юшчанка рэкамэндаваў кіраўніцы ўраду адкласьці замежныя паездкі, пакуль не завершыцца веснавая сяўба. Тым часам, расейскія агенцтвы навінаў называюць прычынай тое, што расейская пракуратура адмовілася спыніць крымінальную справу супраць яе. Цімашэнку ў Расеі вінавацяць у подкупе расейскіх чыноўнікаў, калі яна адказвала за пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну. Гэтыя абвінавачваньні яна лічыць палітычна матываванымі. Учора расейскі генпракурор Уладзімер Усьцінаў заявіў, што крымінальная справа супраць Цімашэнкі адкрытая і што міжнародны ордэр на ейны арышт застаецца ў сіле. Аднак ён дадаў, што Цімашэнку ў Расеі не арыштуюць, бо як прэм’ер-міністар яна мае адпаведны імунітэт.
XS
SM
MD
LG