Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца візыт прэзыдэнта Азэрбайджану ў Пакістан


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Азэрбэйджану Ільхам Аліеў правёў сёньня перамовы з прэм’ер-міністрам Пакістану Шаўкатам Азізам. Пасьля сустрэчы лідэры пагадзіліся ў тым, што ААН страціць свой аўтарытэт, калі яна не ажыцьцявіць свае рэзалюцыі, датычныя рэгіёну. Аліеў і Азіз выказалі адзін аднаму падтрымку ў пытаньні адпаведна Нагорнага Карабаху і Кашміру. Учора Аліеў сустрэўся са сваімі пакістанскім калегам Пэрвэзам Мушарафам.
XS
SM
MD
LG