Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі працягваюць катаваць затрыманых


ТБІЛІСІ. Праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” заявіла, што грузінскія улады недастаткова змагаюцца з практыкай катаваньня затрыманых. У першай пасьля “рэвалюцыі ружаў” заяве прадстаўніцы “Human Rights Watch” Мацільды Бонэр адзначаецца, што улады ў Тбілісі зрабілі некаторыя крокі ў гэтай справе, але пакуль вынік іх – малы. Паводле арганізацыі, у Грузіі яшчэ нельга гаварыць пра вяршэнства закону. Так, праваахоўныя органы злоўжываюць законам, які дазваляе вызваляць затрыманых пад грашовы заклад.
XS
SM
MD
LG