Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка Свабоднага прафсаюзу пакаралі за страйк прадпрымальнікаў


Алег Супрунюк, Берасьце Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў мусіць сплаціціь штраф памерам 20 базавых велічынь (510 тысячаў беларускіх рублёў).

Судзьдзя Руслана Сянько прызнала спадара Лазарэнкава вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку Берасьця ў часе страйку прадпрымальнікаў 15 сакавіка.

Валянцін Лазарэнкаў спрабаваў давесьці, што ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі сходу і быў запрошаны самімі прадпрымальнікамі выступіць як госьць. Паводле словаў спадара Лазарэнкава, акрамя яго ў гэтым сходзе бралі ўдзел і прадстаўнікі ўладаў, аднак ніхто зь іх ня быў прыцягнуты да адказнасьці.

Лідэр берасьцейскай суполкі Свабоднага прафсаюзу лічыць рашэньне суду неправамерным і зьбіраецца яго абскарджваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG