Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкія паўстанцы забілі 12 паліцыянтаў


БАГДАД: Ірацкія паўстанцы напалі сёньня каля гораду Кіркуку на паліцыянтаў, якія спрабавалі абясшкодзіць бомбу. Вынікам -- 12 паліцыянтаў загінулі, а яшчэ тры параненыя. Камандзір мясцовай паліцыі генэрал Саргат Кадыр паведаміў, што ў часе дэмантажу адной бомбы побач выбухнула іншая. Чарговыя напады паўстанцаў супалі з візытам у Ірак намесьніка дзяржсакратара ЗША Робэрта Зэліка. Ён наведаў амэрыканскіх вайскоўцаў ў Фалуджы. Таксама плянуецца ягоная сустрэча з кіраўніцтвам краіны.
XS
SM
MD
LG