Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран будзе працягваць узбагачаць уран у мірных мэтах


ТЭГЕРАН: Іран адхіліў абвінавачаньні ў тым, што ён нібыта сакрэтна аднавіў працэс узбагачэньня ўрану. Міністр замежных справаў Ірану Хамід Рэза Асэфі заявіў, што адзінай мэтай ядзерных праграмаў ягонай краіны зьяўляецца атрыманьне большай колькасьці электраэнэргіі. Ён дадаў, што дзеля гэтага Іран мае права ўзбагачаць ўран да неабходнага ўзроўню. У лістападзе летась, пасьля перамоваў з Эўразьвязам, Тэгеран згадзіўся прыпыніць працэс узбагачэньня ўрану. На наступным тыдні гэтыя перамовы будуць працягнутыя.
XS
SM
MD
LG