Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску апазыцыя вылучае адзінага кандыдата ў прэзыдэнты


Альгерд Невяроўскі, Менск А 18-й гадзіне ў штаб-кватэры Партыі БНФ пачынаецца Менская гарадзкая канфэрэнцыя прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. Яе дэлегаты павінны заслухаць чатырох прэтэндэнтаў у адзіныя кандыдаты на прэзыдэнта, якія вылучаныя партыямі-ўдзельніцамі сталай нарады дэмакратычных сілаў. Дэлегаты канфэрэнцыі аддадуць свае галасы за аднаго з прэтэндэнтаў ці вылучаць кандыдатам іншую асобу.

У канфэрэнцыі бяруць удзел каля ста чалавек, якія прадстаўляюць Аб’яднаную грамадзянскую партыю, БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную грамаду, Партыю камуністаў, Партыю працы, а таксама грамадзкія арганізацыі. Гаворыць адзін з арганізатараў канфэрэнцыі, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:

(Івашкевіч: ) “Гэта канфэрэнцыя ў рамках працэсу вылучэньня адзінага кандыдата. Цяпер ідзе этап вылучэньня. Акрамя таго, што вылучылі партыі, парадкам вылучэньня прадугледжаны абласныя канфэрэнцыі, дзе рэгіянальныя актывісты могуць вылучыць яшчэ кагосьці — ці падтрымаць вылучэньне партыяў, ці вылучыць новага ў якасьці прэтэндэнтаў”.

Гэта ўжо другая канфэрэнцыя падобнага роду ў рамках падрыхтоўкі да Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першая прайшла ў Гомелі 3 красавіка. На гомельскай абласной канфэрэнцыі большасьць галасоў дэлегатаў набраў Аляксандар Мілінкевіч, вылучаны прэтэндэнтам ад Партыі зялёных і БНФ. Сьледам за ім наступныя месцы занялі Анатоль Лябедзька (АГП), Сяргей Калякін (ПКБ) І Станіслаў Шушкевіч (БСДГ). Але гэта не азначае, што на канфэрэнцыях вызначаецца імя адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Яно будзе названае на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, дату і месца правядзеньня якога павінны зацьвердзіць на абласных канфэрэнцыях. Да 10 траўня такія канфэрэнцыі павінны прайсьці ва ўсіх абласьцях Беларусі.

Працяг тэмы: • Кандыдаты на "адзінага" правялі канфэрэнцыю ў Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG