Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус: "Будзем надаваць больш увагі Беларусі"


Тацяна Поклад, Вільня 12 красавіка прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у сваёй гадавой справаздачы Сойму – парлямэнту Літвы, адзначыў што для Літвы важная ня толькі падтрымка жорсткай пазыцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму, але і клопат пра тое, каб гэта не пагоршыла жыцьцё звычайных людзей у Беларусі.

Прэзыдэнт Валдас Адамкус сказаў, што Літва мае выкарыстаць свае гістарычныя магчымасьці і зручнае геаграфічнае становішча дзеля таго, каб зрабіцца цэнтрам рэгіянальнага супрацоўніцтва, і ў сувязі з гэтым назваў прыярытэтныя накірункі дзейнасьці Літвы ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

У часе выступу ў Сойме са сваёй гадавой справаздачай В.Адамкус сказаў:

(В.Адамкус: ) “Будзем надаваць больш увагі суседняй Беларусі, калі спатрэбіцца, працягнем ёй руку дапамогі. Нас непакоіць, каб цьвёрдая і справядлівая палітыка дэмакратычных дзяржаваў у дачыненьні да рэжыму гэтай краіны (Беларусі) не адбілася нэгатыўна на звычайных беларускіх людзях. Я заклікаю больш актыўна пашыраць нашую грамадзянскую дыпляматыю ў гэтай суседняй краіне і далучыцца да заахвочваньня, падтрымкі ў ёй парасткаў грамадзянскай супольнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG