Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эўрапарлямэнце пытаньне Румыніі і Баўгарыі


СТРАСБУР. Эўрапейскі парлямэнт сёньня будзе галасаваць ў пытаньні аб далучэньні Баўгарыі і Румыніі да Эўразьвязу ў 2007 годзе. Ва ўчорашніх дэбатах эўрапейскія дэпутаты павіталі прагрэс у выкананьні крытэраў Эўразьвязу ў гэтых краінах, аднак папярэдзілі, што далучэньне да Зьвязу ім не гарантавана. Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу Румынія і Баўгарыя ўсё яшчэ павінны правесьці важныя рэформы, і за гэтым працэсам будзе весьціся назіраньне. Міністры замежных справаў Эўразьвязу, Баўгарыі і Румыніі павінны падпісаць пагадненьне аб далучэньні да Эўразьвязу 25 красавіка, і ў нацыянальных парлямэнтаў будзе 20 месяцаў, каб ратыфікаваць гэтыя пагадненьні.
XS
SM
MD
LG