Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

25 ахвяраў аварыі на фабрыцы ў Банглядэш


ДАКА. У Банглядэш каля 90 работнікаў фабрыкі адзеньня ўсё яшчэ знаходзяцца пад развалінамі дзевяціпавярховага будынку. Паводле паліцыянтаў, прычынаю разбурэньня будынку ў панядзелак мог стаць выбух катла ў адным з цэхаў фабрыкі. Выратавальнікі знайшлі 25 цел загінулых. Больш за 80 працаўнікоў выратавалі. Фабрыка адзеньня непадалёк ад сталіцы Банглядэш вырабляла вопратку для экспарту ў ЗША і Эўропу.
XS
SM
MD
LG