Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: паліцыя вызваліла школьніц


БЭРЛІН. На захадзе Нямеччыны ў горадзе Эннэпэталь за 60 кілямэтраў ад Кёльну паліцыя вызваліла чатырох школьніц, забраных сёньня ўдзень у закладніцы. Узброены нажом выхадзец з Ірану захапіў дзяўчатак у аўтобусе, а затым 6 гадзінаў утрымліваў іх у сутарэньні дому на ўскраіне гораду.

Паводле папярэдняй інфармацыі, нападнік патрабаваў ад уладаў дазволу на ўезд у Нямеччыну сваёй сям’і.
XS
SM
MD
LG