Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рамсфэлд перасьцярог кіраўніцтва Іраку


БАГДАД. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд пабываў зь візытам у Іраку. У ходзе сустрэч з новым ірацкім кіраўніцтвам Рамсфэлд перасьцярог перад магчымымі палітычнымі чысткамі ў Іраку, а таксама перад затрымкамі ў разьвіцьці ў краіне канстытуцыйнай улады.

(Рамсфэлд: ) “Мы мелі добрую дыскусію што да праблемаў палітычнага працэсу ў Іраку. Тое, што тут адбываецца, мае значэньне ня толькі для краіны, але й для рэгіёну і ўсяго сьвету ў цэлым”.

Да сярэдзіны жніўня ў Іраку мае быць выпрацаваны праект новай канстытуцыі. Тым часам у краіне працягваюцца акты гвалту. Сёньня раніцаю ў Масуле выбухнула замінаваная машына – ня менш за 5 чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG