Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія гатовая на збліжэньне з Сэрбіяй


БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія гатовая ўстанавіць цесныя сувязі з Сэрбіяй і Чарнагорыяй. Выступаючы ў Брусэлі, сябра камісіі ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Олі Рэгн заявіў, што Эўракамісія рэкамэндуе пачаць з Сэрбіяй і Чарнагорыяй перамовы аб падпісаньні адпаведнага пагадненьня. (Рэгн: ) “Гэта пачатак эўрапейскага шляху для Сэрбіі й Чарнагорыі. Краіна шмат чаго дабілася за апошнія гады, і цяпер час ісьці далей”.

Паводле прадстаўніка Эўракамісіі, пэрспэктывы ўступленьня Сэрбіі й Чарнагорыі ў Эўразьвяз залежаць ад таго, у якой ступені краіна будзе супрацоўнічаць зь Міжнародным трыбуналам.
XS
SM
MD
LG