Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барысаўскіх зуброўцаў пакаралі штрафамі


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Барысаве адміністрацыйная камісія мясцовага гарвыканкаму разгледзела справы непаўнагадовых актывістаў руху “Зубр”. Барысаўская моладзь была затрымана міліцыянтамі 31 сакавіка за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.

Вось што пра гэта распавёў адзін з яе ўдзельнікаў 16-гадовы Аляксандр Малчанаў.

(Малчанаў: ) “Гэтая акцыя 31 сакавіка была прысьвечана таму, што ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за кратамі Міхаіл Марыніч. І ў Смалявічах некалькі чалавек, а дакладней сем, стаялі з партрэтамі гэтага палітыка. Яны былі затрыманы. І сёньня трох чалавек аштрафавалі. Мяне пакаралі штрафам памерам 60 тысяч рублёў, Васіля Габрыленку – 60 тысяч, Міхаіла Старавойтава таксама 60 тысяч рублёў”.

Астатнім непаўнагадовым актывістам “Зубра” з Барысава, якія праводзілі 31 сакавіка акцыю ў Смалявічах, адміністрацыйная камісія, паводле Аляксандра Малчанава, вынесла папярэджаньне.
XS
SM
MD
LG