Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка можа страціць сродак націску на Расею?


Аляксей Знаткевіч, Прага Кіраўнікі Нямеччыны і Расеі Гергард Шродэр і Уладзімер Пуцін ўчора абвясьцілі пра дамоўленасьць пабудаваць праз Балтыйскае мора газаправод, па якім расейскі газ будзе транспартавацца ў Заходнюю Эўропу.

Паводле розных ацэнак, гэты праект будзе каштаваць ад 6 да 10 мільярдаў даляраў. У камэнтары амэрыканскага аналітычнага цэнтру Stratfor гаворыцца, што з чыста эканамічнага гледзішча было б больш разумна ўкладаць грошы ў пашырэньне сеткі газаправодаў праз Беларусь і Украіну.

Газэта International Herald Tribune цытуе кіраўніка расейскай кампаніі “Газпром” Аляксея Мілера, які сказаў, што новы газаправод “зьменшыць рызыку транспартаваньня газу празь іншыя краіны”. Паводле газэты, гэтае выказваньне відавочна тычыцца Беларусі і Ўкраіны.

Газаправод праз Балтыйскае мора мог бы зьменшыць залежнасьць Расеі ад традыцыйных шляхоў экспарту і узмацніць расейскія пазыцыі адносна Ўкраіны і Беларусі.
XS
SM
MD
LG